Інтро. Запрашаем паўдзельнічаць у конкурсе тэкстаў для стварэння мультымедыйнага зборніка "Замкі Віцебска: старонкі славутай гісторыі". Па выніках конкурсу тэксты стануць базай для зборніка, які акрамя таго нашпігуюць відэаэкскурсіямі, унікальнымі фотаздымкамі, 3Д-мадэлямі саміх замкаў і інш.

Айфонаў за ўдзел не раздаем. Не раздаем і айподаў. Але гарантуем імя і прозвішча на вокладцы дыска, аўтарскія асобнікі, невялікую ахапку памятных прызоў, галачку ў вашае CV аб удзеле ў гэткім прагрэсіўным конкурсе.

Што трэба рабіць, раз паўдзельнічаць свярбіць? Праглядзець спіс тэмаў. Абраць тую, што пасуе да колера вашых вачэй. Паведаміць яе нам па мэйлу альбо тэлефоне. Аддаць пару вечароў у бібліятэцы, каб накрэмзаць 6-10 старонак тэксту па тэме. Прыкласці бібліяграфію. Па магчымасці дадаць візуальны матэрыял. Адправіць гэта нам. Дажыць да фіналу.

Хто тут пан, а каму бан? Да аўтараў прац маецца трохі абмежаванняў, па-першае ім мусіць быць менш за 25 год. Па-другое, працы мусяць абавязкова спасылацца на крыніцы напісання (бібліяграфія), каб кампіляцыя не ператварылася ў плагіят. Па-трэцяе, самае галоўнае, апошні тэрмін падачы прац - 28 лютага 2011 г.

* * *

Нашыя вынікі. 28 удзельнікаў, 12 даследчых тэкстаў, 4 відэаэкскурсіі. А таксама сотні асобнікаў зборніка, каторы магчыма вам не трапіў. У такім выпадку вось вам самая галоўная спасылка на зборнік: http://bit.ly/lBnQ0l. Файл зборніка працуе як звычайны архіў накшталт .rar альбо .zip, каторы можна разархіваваць у асобную папку, запісаць на дыск альбо запусціць праз эмулятар. Для зручнага прагляду запускаецца файл zamki_win.exe. Файл важыць 406 мб.